суббота, 6 октября 2007 г.

Міністэрства адукацыі Беларусі не рэкамендуе міжнародныя абмены школьнікамі

"Міністэрства адукацыі Беларусі не рэкамендуе міжнародныя абмены школьнікамі. Пра гэта паведаміў міністр Аляксандр Радзькоў 5 кастрычніка ў ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Ён лічыць, што "вучань павінен атрымаць сістэмную агульную сярэднюю адукацыю ў сваёй краіне". Напрыклад, паводле слоў А.Радзькова, існавала праграма амерыканскіх грамадскіх арганізацый "Флэкс". "Я, шчыра скажу, быў яе праціўнікам і не даў дабро на тое, каб вучні 10—11-х класаў паехалі вучыцца ў амерыканскія школы, бо не было прапісана, якія ў іх праграмы, дзе яны будуць жыць, хто будзе займацца іх выхаваннем, да чаго іх рыхтуюць. Калі я даю дабро, то адказваю за якасць іх падрыхтоўкі, але ў іншай краіне я гэта забяспечыць не магу", — заявіў міністр.

Пры гэтым А.Радзькоў зазначыў, што "кароткатэрміновыя абмены для азнаямлення з навучальнымі ўстановамі на адзін-два месяцы дапушчальныя". Студэнтам жа, паводле яго слоў, такія абмены рэкамендуюцца. "У нас шмат такіх праграм: адцягненае навучанне, на дагаворнай аснове па абмене, праходжанне практыкі", — паведаміў ён.

Адказваючы на пытанне, на якіх умовах беларускі грамадзянін можа паступіць у расійскую ВНУ, А.Радзькоў паведаміў, што беларусы ў Расіі і расіяне ў Беларусі паступаюць на роўных умовах. Паводле яго слоў, сёлета ў беларускія ВНУ паступіла ў два разы больш расіян, чым у мінулым годзе. "

Voś jak...Učora ćjaźka bylo vyehaŧ vučycca za granicu, zautra zusim budze njmoźna. Skora zusim ne vyjadźeh z krainy. Budzem źyć jak u SSSR kalisći...

1 коммент.:

Анонимный комментирует...

test